- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Доктар філалагічных навук, пісьменнік Алесь Бельскі запрашае ў паэтычна-літаратурны сад, каб пабачыць непаўторныя родныя вобразы і з’явы, адкрыць духоўны свет мастацкай творчасці. Аўтар асэнсоўвае спадчыну пісьменнікаў, якія пачыналі свой літаратурны шлях у даваенны час, разглядае ідэйна-эстэтычныя асновы творчасці паэтаў-песеннікаў, разважае пра пераемнасць мастацкіх традыцый, праблему літаратурных пакаленняў, аналізуе кнігі, выдадзеныя ў нашы дні, творы як вядомых аўтараў, так і тых, каму не заўсёды шэнціла на ўвагу крытыкі. Вельмі істотна, што напісанаму ў савецкі час даецца аб’ектыўная, узважаная ацэнка. У кнігу ўключаны блок навучальна-метадычных матэрыялаў па сучаснай літаратуры: тэзісы лекцый, спісы мастацкай і крытычнай літаратуры, тэматыка рэфератаў, узоры тэставых заданняў і інш. Кніга разлічана на выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў і студэнтаў, чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй роднай літаратуры і яе сучасным станам развіцця.