- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская літаратура XX стагоддзя актыўна асвойвала прагрэсіўныя традыцыі славянскай і сусветнай літаратуры, і разам з тым набывала адраджэнска-патрыятычны пафас. У сваёй творчасці беларускія пісьменнікі зжывалі апісальнасць, бытавізм, прыземленасць. Усё большае месца ў творах займалі індывідуальна-філасофскія пачаткі, узвышэнне асобы, сваё развіццё атрымлівалі ідэі гуманізму, агульначалавечых каштоўнасцяў. У гады першай сусветнай вайны ўбачылі святло творы беларускіх літаратараў, якія пазней сталі класічнымі. Гэта першы варыянт паэмы "Сымон-музыка", "Казкі жыцця" і вершы Я. Коласа, аповяды і аповесці М. Гарэцкага, шматлікія вершы Я. Купалы. Упершыню была апублікавана камедыя В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта". З усіх літаратурных жанраў найболей багатыя традыцыі мела беларуская паэзія. М.Багдановіч, З.Бядуля, Якуб Колас, Я. Купала, Цётка ў пачатку XX стагоддзі стваралі вершы, песні, паэмы, якія ўпершыню ў гісторыі беларускай літаратуры дасягнулі сусветнага мастацкага ўзроўня