- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сістэма кантролю ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў, якія набываюць вучні ў 10–11 класах, павінна ахопліваць тры асноўныя накірункі праверкі: чытанне, веды па літаратуры і літаратурна-творчую і маўленчую дзейнасць вучняў. Паколькі чытанне — аснова літаратурнай адукацыі, то ўсе характэрныя адзнакі літаратурнай адукаванасці непасрэдна звязаны з чытаннем, успрыманнем і засваеннем прачытанага. Начытанасць, чытацкая культура — адзін з асноўных паказчыкаў узроўню літаратурнай адукацыі. Праверка ўзроўню ведаў павінна насіць комплексны характар, адпавядаць эстэтычнай сутнасці літаратуры і ступені літаратурнага развіцця вучняў.