Беларуская нацыянальная татуіроўка застаецца ўсё гэтак жа запатрабаванай
2022-11-05 14:17
Беларуская нацыянальная татуіроўка застаецца ўсё гэтак жа запатрабаванай.Зрабіць яе цяпер можна ў студыі “1863”, якая рэлакавалася з Беларусі ў Варшаву і працягвае сваю дзейнасць тут. “Праўда, у крыху змененым фармаце”, – кажа саўладальнік тату-студыі
Віктар Цыркуновіч:
– Зараз няма таго памяшкання, у якім працавала нашая студыя нацыянальнай татуіроўкі, але я выконваю ў сваім уласным памяшканні ў індывідуальным парадку. Фармат татуіроўкі амаль што не змяніўся. Усё той жа традыцыйны беларускі арнамент, надпісы і ўсё што звязана з радзімай, з нацыянальным духам, з нацыянальнай ідэяй. Падаецца, што яна становіцца ўсё больш запатрабаванай. Прычына таму, што ўсё больш беларусаў і ўкраінцаў прыязджаюць у Польшчы.
Дарэчы, адным з самых запрабаваных класікаў, якога цытуюць у татуіроўках, застаецца
Ларыса Геніюш. А апошнім часам гэтак жа актывізаваўся попыт на супольныя надпісы на беларускай і ўкраінскай мовах.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя