- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія прысвечана праблемам нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага каталіцкага духавенства. Разгледжана шырокае кола праблемных пытанняў: ад біблейска-хрысціянскіх каштоўнасцей еўрапейскай культуры, якія спрыялі творчаму дынамізму нацыянальных культурных каштоўнасцей кожнага этнасу і нацыі, да непасрэднага фармавання светапоглядных асноў у асяродках каталіцкага духавенства. Значнае месца займае аналіз культурных, канфесійных і палітычных абставін у якасці сацыякультурных кампанентаў, якія рабілі істотны ўплыў на фармаванне ментальнасці, рэлігійнай і нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Адрасавана навукоўцам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.