- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У жыцьці хрысьціянаў магчымы розныя патрэбы. Царква і ў гэтых выпадках не пакідае сваю паству без сваёй асаблівай абароны, настаўніцтва і асьвячаньня. На ўсялякую патрэбу яна адказвае малітвай і дабраславеньням. Калі ахопліваюць нас жыцьцёвыя скрухі ды хваробы, калі пагрожваюць нам ворагі бачныя і нябачныя, калі турбуюць нас спакусы гэтага сусьвету, альбо, наадварот, мы робімся годнымі асаблівых падарункаў і міласэрнасьці Бога, - дзеля падобных выпадках існуюць асаблівыя чыны богаслужбаў, на якіх уздымаюцца да Бога нашага Ісуса Хрыста, Богамаці альбо сьвятых просьбы аб патрэбных міласьцях, малітвы аб памёрлых братах нашых, альбо – удзячнасьць за паданыя даброты. Падобныя богаслужбы вылучыліся з старажытных грамадзянскіх маленьняў, пры зьдзясьненьні якіх узнасіліся і з якімі ядналіся прыватныя маленьня веруючых аб уласных патрэбах. Пасьля спыненьня прасьледу хрысьціянаў і памнажэньням ліку верных, прыватныя маленьня вылучыліся з агульных і склалі асобныя чыны богаслужбаў. (з Уступу)