- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу - гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў асяроддзі, блізкім да натуральнага: традыцыйнай народнай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў, промыслаў, прылад працы і г.д. Асноўныя меры па рэалізацыі мэты -гэта навуковыя даследаванні, набыццё, перавоз на тэрыторыю музея, рэстаўрацыя і захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з'яўляецца ландшафт. (фрагмент)