- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У тлумачэннях ідэі Масква — трэці Рым, што ўзнікла ў часы Сярэднявечча, да гэтага часу мала ўвагі аддаецца літоўскаму фактару, або фактару Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўная ідэалогія Вялікага Княства Маскоўскага ў XV–XVI ст. абапіралася на даўнія гістарычна абумоўленыя адносіны не толькі з Канстанцінопалем, Рымам, Святой Рымскай імперыяй, але і з суседняй Літвой, якая валодала сталіцай „усяе Русі“ Кіевам. Ідэю пераносу імперыі, якая набірала ў той час у Маскве сілу і вагу, можна інтэрпрэтаваць і як антытэзу той ідэі, што складвалася ў Літве, — ідэі пераносу рэспублікі.