- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“В лето 6370 (862) и прия власть Рюрик, и раздал мужем своим грады, овому Полотеск...” — так сказана пра прыход на Русь легендарнага Рурыка ў “Аповесці мінулых гадоў”. І першым з гарадоў Русі летапісец Нестар назваў Полацк. Сапраўды, горад, які знаходзіўся на шляху “з варагаў у грэкі” — гэтай жыватворнай артэрыі ўсходнееўрапейскага гандлю, — меў істотнае значэнне на Русі. Валоданне ім давала ключ да багаццяў поўначы і поўдня, а таму за яго не раз ваявалі. Ужо праз тры гады, у 865 г., кіеўскія князі Аскольд і Дзір “ваеваша... Полочань и много зла створиша”. Колькі гэтага “много зла створиша” Полацку заваёўнікі, але так і не сталі яго гаспадарамі. Нібыта воды Дзвіны (Рубона, Дзіны або Віны, як называлі гэтую раку ў старажытнасці) ажыўлялі горад, надавалі яму новыя сілы. Гэта зусім не метафара, бо сапраўды па хвалях Дзвіны плылі ў Полацк купцы, і ад гандлю ён мацнеў, а значыць хацеў быць вольным — самому сабе гаспадаром. Няма чаму дзівіцца, што ў Полацку ў старажытнасці правіла веча, а князь толькі выконваў яго волю. А калі ён не падабаўся вечу, дык яно выганяла князя: “Пазбаўляешся нас”. (В. Чаропка, Полацк, фрагмэнт)