- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
 
                                    
                     «Беларускі звон» - штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 22 сакавіка 1921 да 24 лютага 1923 у Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Францішак Аляхновіч. Крытыкавала вынікі Рыжскага мірнага дагавора, які быў падпісаны без удзелу паўнамоцных прадстаўнікоў беларускага народа і паводле якога праводзілася ўсходняя мяжа Польшчы. Супрацоўнічала з усімі дэмакратычнымі сіламі, якія падтрымлівалі культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі і яе права на самавызначэнне. На думку рэдакцыі, «упадак Польшчы быў бы страшэнным няшчасцем для ўсіх малых народаў, што аслабаніліся з-пад расійскага ярма: два страшныя калосы, гэта Нямеччына і Расія, быццам млынавыя каменні на порах скрышылі б асновы незалежнасці і зерне нацыянальнага будаўніцтва гэтых народаў». (паводле: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 1)
      Увесь нумар у адным файле
    Увесь нумар у адным файле