- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
22 студзеня на віленскіх могілках Росы адбыліся ўрачыстасці ў гонар 160гадовага юбілею пачатку паўстання 1863-1864 гадоў. У іх узялі ўдзел презідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэм’ерміністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі каталіцкай царквы і дыпламатычнага корпусу. Удзельнікі ўрачыстасцяў усклалі вянкі і кветкі да месца пахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у капліцы на могілках. Арганізатары зрабілі ўсё, каб падкрэсліць еднасць лёсаў тых народаў, якія выступілі ў той час супраць Расійскай імперыі. Ля ўваходу ў капліцу, дзе пахаваныя каліноўцы, ганаровая варта трымала чатыры сцягі: літоўскі, польскі, украінскі і беларускі бел-чырвона-белы. Гэтая тэма гучала і ў прамовах выступоўцаў, якія прадстаўлялі гэтыя народы. Гітанас Наўседа падкрэсліў, што ў нашым рэгіёне гэта была самая працяглая ўзброеная барацьба супраць Расійскай імперыі ў ХІХ стагоддзі, якая аб’яднала народы з агульным гістарычным досведам.