be
pdf

Беларусы ў свеце 2 (237) 2022

Інфармацыйны бюлетэнь

Беларуская грамадская супольнасць прыняла заяву супраць вайны з Украінай: Мы, беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, вызнаем мір і бяспеку як неаспрэчныя каштоўнасці. У сваёй дзейнасці мы кіруемся стандартамі правоў чалавека і прынцыпамі гуманнасці. Мы шмат год працуем над тым, каб стварыць дэмакратычнае грамадства, свабоднае ад дыскрымінацыі, няроўнасці і гвалту. Мы не спынялі і не спыняем дзейнасць, нягледзячы на ціск, пераслед і жорсткія рэпрэсіі. Мы падкрэсліваем, што цяперашняя нелегітымная ўлада рэалізуе палітыку, якая супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным нормам, уцягнула Беларусь у ваенную агрэсію супраць Украіны і адпраўляе беларускіх вайскоўцаў і іншых асоб удзельнічаць у гэтай вайне. Існуючая нелегітымная ўлада, якая дазволіла размяшчэнне войскаў Расійскай Федэрацыі, прапусціла іх праз сваю тэрыторыю, на палітычным узроўні падтрымала агрэсію і паставіла пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Мы заяўляем сваю нязгоду з палітыкай нелегітымнага ўраду і будзем разам бараніць нашыя каштоўнасці, годнасць, правы чалавека і права на мір усімі даступнымі негвалтоўнымі сродкамі. Мы працягнем працаваць на карысць бяспекі і справядлівасці, салідарнасці і ўзаемападтрымкі, права на самавызначэнне, на карысць свабоды і незалежнасці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2022-02
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org