- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядомыя беларусы пра адыход Станіслава Шушкевіча. Гісторык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету і грамадскі дзеяч Алег Трусаў: “Сёння ў лепшы свет адышоў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які вярнуў беларускую мову ў палітычнае жыццё нашай краіны. Яго імя назаўсёды ўвайшло ў нашу гісторыю”. Журналістка Вольга Швед: “Спадар Станіслаў, дзякуй за ўсё! За знішчэнне монстра, за беларускую школу, за кароткі подых дэмакратыі. Гэтая памяць, сапраўды, будзе вечнай! Дзякуй і хай зямля будзе пухам”. Гісторык Ігар Мельнікаў: “Станіслаў Шушкевіч стаяў у пачаткаў беларускай незалежнасці, быў цікавай асобай і, напэўна, адным з важных гульцоў беларускай палітычнай сцэны. Ужо адзін факт яго ўдзелу ў падпісанні Белавежскіх пагадненняў, якія скончылі савецкую эру, назаўсёды ўпісала прозвішча гэтага чалавека ў гістарычныя падручнікі. А было шмат іншага. Як і ўсе, Станіслаў Шушкевіч памыляўся, не быў ідэалам, але не памыляецца той, хто нічога не робіць. Асабіста ганаруся, што быў знаёмы з гэтай гістарычнай асобай. Можа, будзе гучаць пафасна, але сышла эпоха”. Журналіст Дзмітры Гурневіч: “Няхай сабе ў нашай найноўшай гісторыі не ўсё пайшло як магло, але за тры рэчы я шаную Станіслава Шушкевіча і дзякую яму бязмежна.