- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
4 ліпеня юбілей святкуе вядомая грамадская дзяячка і гісторык Ганна Сурмач! Спадарыня Ганна больш за дзесяць гадоў узначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва Беларусі, пасля кіравала суполкай чэшскіх беларусаў “Скарына”, шмат гадоў займала пасаду старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і была галоўнай рэдактаркай легендарнай газеты “Беларус”. Яе аўтарству належаць кнігі “Беларусь без межаў”, “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржаўнасці”, “Першы з’езд беларусаў свету”, цыкл перадач на “Свабодзе”, прысвечаных беларускай дыяспары... Усіх справаў, звязаных з беларускай дыяспарай і справай пашырэння культурнай спадчыны беларускага замежжа, у якіх спадарыня Ганна брала ўдзел, не пералічыць! Але нам імя спадарыні Ганны Сурмач дарагое ў першую чаргу праз яе выключную ролю і ўдзел у нараджэнні і першых гадах жыцця “Бацькаўшчыны”.