- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вечарына, прысвечаная 90годдзю Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прайшла ў Вільні. Арганізавалі яе Homanband разам з Сяржуком Доўгушавым. Праўда сам музыка, які павінен быць хэдлайнерам гэтай імпрэзы, захварэў і не прыехаў у Вільню. Але на сцэне выступілі гурты “Гудаграй”, Homan-band, “Беларускі Цуд”, дзіцячы хор “Валошкі”, цымбалістка і фалькларыстка Паліна Курановіч, дудар і му зыка Вячка Красулін, які быў вядоўцам імпрэзы. Паводле Вячкі Красуліна, Рыгор Барадулін не толькі паказваў свой інтэлект і эрудзіраванасць, але і меў добрае пачуццё гумару, што яму вельмі імпануе: – Я падрыхтаваў праграму з чытаннем вершаў са зборніка «Ксты». Таксама распавёў цікавыя моманты з біяграфіі дзядзькі Рыгора пра тое, як ён не толькі пісаў духоўную паэзію, ці філасофскую, але ў чалавека было выдатнае пачуццё гумару. Таксама ён вельмі любіў «папрыкалвацца» са сваіх калег па цэху. Падчас паэтычнай часткі вершы Рыгора Барадуліна чыталі Вячка Красулін, Ілля Міронаў і Валерыя Чарнаморцава. Кажа грамадская дзяячка Валерыя Чарнаморцава, якая аднойчы была нават у хаце вядомага беларускага паэта: – Адзін раз я была ў хаце паэта па грамадскай справе. Ён дарэчы не далёка ад мяне жыў. Ён мне тады падараваў кнігу. У мяне ёсць некалькі кніг з ягонымі аўтографамі. Але гэтая кніга мне найбольш дарагая.