- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC)) распачынае праект #FreeAllWords дзеля падтрымкі ўкраінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і жорсткага падаўлення свабоды слова і самавыражэння з боку беларускай дзяржавы. Галоўная мэта #FreeAllWords – даць удзельнікам праекта пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць распавядаць еўрапейскай аўдыторыі пра падзеі ў сваіх краінах, мець магчымасць быць пачутымі ў грамадствах, якія не ведаюць, што такое вайна, рэпрэсіі і дыктатура. “Мы хочам пабудаваць мост свабоды слова, дэмакратыі і ўзаемаразумення паміж аўтарамі, культурамі, народамі і мовамі. Нашым калегам ужо не патрэбныя адкрытыя лісты, але ім патрэбныя друкаваныя радкі, хвіліны эфіру і анлайнфарматы, каб распавесці свае гісторыі і пратрансляваць сваё асабістае бачанне таго, што адбываецца. Менавіта таму мы арганізуем гэту адчувальную дапамогу”, – адзначае Ніна Георге, пісьменніца і Старшыня Еўрапейскай рады пісьменнікаў EWC. На сайце #FreeAllWords будуць публікавацца творы ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на многія мовы Еўропы. Усяго плануецца зрабіць пераклад не меней за 100 твораў (тэксты, эсэ, інтэрв'ю, вершы), усе працы будуць размешчаны на сайце праекта ў адпаведнасціз нормамі аўтарскага права.