- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падобныя Сустрэчы пачалі ладзіцца беларускай эміграцыяй у ЗША і Канадзе з 1 952 года. Мерапрыемства сабрала беларусаў ад Флорыды да Таронта, якія прыехалі, каб пабачыць адзін аднаго, абмяняцца думкамі і ідэямі. Арганізатарам падзеі выступіла БеларускаАмерыканскае Задзіночанне (BAZA) пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады. Сустрэча прайшла 34 верасня ў Беларускім цэнтры пры саборы Св. Ефрасінні Полацкай у СаўтРыверы (НьюДжэрсі) з удзелам беларускіх ініцыятыў, арганізацый і суполак ЗША і Канады. Адчыніў Сустрэчу сямейны гурт Kozak Family Ethno Trio (Валянціна Пархоменка, Алесь Казак і Вольга КазакАнлар) выкананнем гімну ЗША і духоўнага гімну Беларусі “Магутны Божа”. Вядоўцамі абодвух дзён Сустрэчы былі Міхась Чаропка і Наталля Федарэнка (BAZA), якія нагадалі, што падобныя Сустрэчы традыцыйна ладзяцца раз на два гады. Але ў выніку пандэміі каранавірусу апошняя адбылася ў 2018 годзе. Некаторыя з запрошаных на мерапрыемства гасцей не змаглі на ім прысутнічаць асабіста, але даслалі свае звароты да ўдзельнікаў Сустрэчы. Так госці Сустрэчы былі ўсцешаныя праглядзець відэазваротпрывітанне Івонкі Сурвіллы, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.