- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайммэнэджменту, ён здолеў зрабіць столькі, што хапіла б на некалькі жыццяў. Ягоную інтэлектуальную спадчыну расчытвалі і парадкавалі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Яны сталі ўкладальнікамі доўгачаканага тому “Выбранае” айца Льва Гарошкі. Кніга выходзіць у “Бібліятэцы Бацькаўшчыны“ (серыя “Cпадчына”) пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat. Выданне добра каментаванае (блізу 1500 каментароў) і мае паказнік асобаў. Распавядаем, чаму айца Льва Гарошку можна назваць сапраўдным тытанам беларускай эміграцыі, і якія менавіта тэксты трапілі ў кнігу “Выбранае”. Тытан беларускай эміграцыі Айцец Леў Гарошка для гісторыі беларускай эміграцыі фігура знакавая. Яго дзейнасць у замежжы мела грандыёзны маштаб. Ацэньваючы цяпер яе плён нават у асобных галінах, часам бывае цяжка паверыць, быццам на ўсё гэта хапіла аднаго чалавечага жыцця – да таго ж не самага працяглага і адзначанага не абыякімі нягодамі ды выпрабаваннямі.