- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі, напісаныя мовай самой прыроды, на якой грамадствы, з розных абставінаў і прычын, развучваюцца гаварыць вуснамі палітыкаў, вучоных і нават лідэраў зялёнага руху. З аднаго боку, Пушча як ацалелы першавобразны лес, класіка прыроды, камертон і гонар нацыі, з другога – цяжкая спадчына лесаздабывання і меліярацыі, хцівасць уладных структураў, грэбаванне законамі і міжнароднымі нормамі ў адносінах да знакамітага рэзервату. Белавежская пушча ператварылася ў нацыянальны парк. Дзяржава падтрымала і паскорыла курс на яе далейшую эксплуатацыю, на здабыццё валюты з ахоўнай тэрыторыі. Падтрымаў, у рэшце рэшт, і прэзідэнт краіны. Пушчанская драма адбываецца не ўвачавідкі, бо гэта вялікі лес.