- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альгерд Бахарэвіч - пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філалагічны факультэт БДПУ. Пасля ўнівэрсітэту працаваў настаўнікам, а пасля — журналістам. Ад 2006 году жыў у Гамбургу. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь. Лаўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год. Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (2012). У 2013 годзе пісьменнік таксама атрымаў другую прэмію імя Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». У 2015 годзе за раман «Дзеці Аліндаркі» атрымаў 3 месца. Творы Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на нямецкую, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую і польскую мовы.