- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь? Пра гэта з напраўду заслужаным беларускім артыстам пагутарыць Міра Шульц. Зміцер таксама адкрыецца ў прыватным блоку размовы – раскажа пра досвед, атрыманы ў трох шлюбах, і патлумачыць, чаму размаўляе са сваймі дзецьмі па-расейску.