- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 22-ім выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект «Mikita». Мікіта Ігнаценка з’ехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасці актора ды музыкі ў мюзіклах і тэлешоу, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб рабіць «глыбокую электронную музыку» па-беларуску. Малады выканаўца распавядзе ў размове з Міраю Шульц, чаму ён пайшоў на такі крок, памяняў тэатр на музыку ды ці бачыць сябе на сцэне «Еўрабачання». У студыі «Belsat Music Live» адбудзецца першы публічны выступ праекту.