- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Госць 30-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – брытанскі выканаўца Fink. Ды-джэй у мінулым і блюзмен ды індзі-рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да «Доктара Гаўса» і «Тэорыі хлусні», ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc. У Менск выканаўца прыехаў, каб прэзентаваць свой новы дыск «Resergam» у межах сусветнага туру і выступіць з жывым сэтам у студыі «Belsat Music Live». Пра адчуванне прыгожага, кардынальныя змены ў кар’еры, рызыкоўныя канцэрты ў малавядомых яму краінах і пра свой інтарэс у Беларусі Fink і гітарыст Тым Торнтан распавядуць вядоўцы праграмы Міры Шульц.