- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шматаблічны Пукст адразу з чатырма сваймі праектамі стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Ён мог быць разбяром па дрэве, або хадзіць на працу ў філарманічны аркестр, ці зрабіць дыпламатычную кар’еру, але ад усяго гэтага адмовіўся на карысць музыкі. У размове з вядоўцай Мірай Шульц артыст распавядзе, што трэба рабіць, калі ў гэтым свеце табе зацесна, чаго ён шукае ў авангарднай музыцы, панку, рэпе і шансоне, навошта было абвяшчаць пра сыход са сцэны і вяртацца. У праграме прагучаць абраныя нумары з сольнага праекту Сяргея Пукста і ягонага альтэр-эга Георгія Дабро, песні ягонага гурта «Pukstband» і праекту «True Litwin Beat».