- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гасцьмі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаўся гурт «TonqiXod», які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 года на музычнай прэміі «Героі года» ад парталу «TuzinFM». У межах «Belsat Music Live» музыкі далі развітальны сэт пасля абвяшчэння аб прыпыненні сваёй дзейнасці. У размове з Міраю Шульц Уладзь Лянкевіч, Макс Субач і Андрэй Аляксеенка распавядуць пра сваё стаўленне да рэп-музыкі і любоў да складаных формаў ды паразважаюць наконт таго, ці варта пры стварэнні новых ідэяў хавацца за спінамі продкаў.