- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл «Sony». Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул «Спявачкі свету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». У размове з вядоўцаю Хрысцінай Дарапей Надзея Кучар паразважае пра стан справаў у беларускай і замежнай опернай музыцы, падзеліцца ўражаннямі ад самых важных пастановак у сваім жыцці і распавядзе, з кім з сучасных музыкаў марыць запісаць супольную песню. У жывым сэце прагучаць улюбёныя кампазіцыі спявачкі з опернай класікі, а таксама спеў, з дапамогай якога яна знаёміць замежнікаў са сваёй краінай.