en

Белая Алена

Белая Алена

Белая Алена Іванаўна нарадзілася 9.12.1957 г. у в. Чырвоны Беражок Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1974 г. з залатым медалём скончыла Жыліцкую сярэднюю школу Кіраўскага раёна. У 1979 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Аркадзя Куляшова па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура (дыплом з адзнакай).

З 1980 па 1992 г. жыла і працавала настаўніцай у г. Слонім. У 1992 г. пераехала ў Баранавічы і да 1995 г. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі №1. У 1995 г. пачала працаваць ў Баранавіцкім педагагічным каледжы, які ў 2004 г. быў рэарганізаваны ў Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт.

З 1994 па 1998 г. вучылася ў аспірантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі.

У 2000 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Фарміраванне гістарычнай свядомасці школьнікаў у працэсе вывучэння твораў Уладзіміра Караткевіча”.

Зараз з’яўляецца дацэнтам кафедры філалогіі і методыкі Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта і дактарантам кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтар навукова-метадычных артыкулаў, якія друкаваліся ў часопісах “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова”. У 2008 г. быў надрукаваны яе літаратурна-крытычны артыкул у часопісе “Нёман”.

Увесь час цікавіцца і займаецца літаратурнай творчасцю. У 90-я гады яе апавяданні і эсэ друкаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Сям’я”. У 2006 г. выйшла кніга паэзіі Алены Белай пад назвай “Кніга жонкі паэта”.

Белая Алена :: Publications

pdf

Герой. Асоба. Характар : Мастацкая персаналогія ў беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя

манаграфія
Белая Алена

У дадзенай манаграфіі на матэрыяле беларускай прозы першай трэці ХХ стагоддзя асэнсоўваецца мастацкая канцэпцыя асобы як сістэма эстэтыка-філасофскіх поглядаў на чалавека; прэзентуецца панарама створаных у гэты перыяд літаратурных характараў і тыпаў. Адметнасць мастацкага паказу чалавека беларускімі...… More

pdf

Кніга жонкі паэта


Белая Алена

Гэта не споведзь ідэальнага беларускага інтэлігента. Я — тыповы “прадукт” застою і не пакутніца за нацыянальную ідэю. У 70-я разам са сваімі аднагодкамі натхнёна спявала “Мой адрес — Советский Союз”. I дзеці мае па-беларуску не размаўляюць. А я і не цісну на іх: супраць волі чалавека, гвалтам, не зробіш...… More

Гарэцкія чытанні

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (Праблемы выдання) Матэрыялы чытанняў

У зборніку прыведзены даклады i выступленні ўдзельнікаў XIX Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццю i творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя братоў Гарэцкіх: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста...… More

pdf

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага...… More

pdf

Роднае слова 9 (285) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных...… More

pdf

Роднае слова 7 (283) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных...… More

pdf

Святліца 2006

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org