be

Бензярук Анатоль

Бензярук Анатоль

Беларускі краязнавец, гісторык, сябра Міжраённага грамадскага аб’яднання Т. Касцюшкі ў Брэсце, даследчык гісторычнага мінулага Жабінкаўшчыны, радаводных сувязей шляхецкіх радоў, біёграф Т. Касцюшкі ды іншых слынных землякоў.

Нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Выпускнік Азяцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1986) і Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы (1994). Настаўнік гісторыі Якаўчыцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1991-1998), спецыяліст і вядучы метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама (з 1998).

Удзельнічаў у стварэнні мемарыяльнага пакоя Т. Касцюшкі ў Малых Сяхновічах (2002-2003) і музея партызанскага атрада імя М.М. Чарнака ў Старым Сяле (2003). Адзін з ініцыятараў стварэння ў Крупчыцкай капліцы ў в. Чыжэўшчына (на месцы бітвы 1794 года) і помніка на месцы масавага растрэлу карнікамі мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ля в. Хадасы (2004). Прымаў удзел у археалагічных раскопках у г. Браслаў (1989), в. Завоссе Баранавіцкага раёна, в. Пашавічы Браслаўскага раёна (1990). Удзельнічаў у навукова-практычных канферэнцыях у гг. Гродна і Брэсце (1994), у гг. Мінск і Узда (1997), у м. Мацяёвіцы (Польшча) (1998, 2003, 2005), у г. Іванава (2005).

Адзін са стваральнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Жабінкаўскі раён» (1999), аўтар кніг Наш край – Жабінкаўшчына: (дапаможнік па гісторыі Беларусі) (1996), Памяць нашае зямлі: Гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна (2002), Касцюшкі-Сяхновіцкія: Гісторыя старадаўняга роду (2006).

Бензярук Анатоль. Выданьні

Свята для сэрца
pdf epub

Свята для сэрца

Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Бензярук Анатоль

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту... Болей »

Крупчыцы. 1794 год
pdf

Крупчыцы. 1794 год

Падзеі і памяць роднай гісторыі
Бензярук Анатоль

Краязнаўца-літаратар Анатоль Бензярук, займаецца даследаваннямі гісторыі сваёй малой Бацькаўшчыны. Жабінкаўскі раён Берасцейшчыны ён знае, што называецца, навылёт. Не засталася незаўважанаў ніводная гістарычная падзея, ніводная будоўля ці помнік архітэктуры. Дапытлівы даследчык па крупінках, гартаючы... Болей »

Сорак дарог
pdf

Сорак дарог


Бензярук Расціслаў, Бензярук Анатоль

Кніга распавядае пра вядомых нараджэнцаў Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якія сваёй пачэснай працай, шчырай любоўю да Айчыны, нязгасным талентам заслужылі гонар і памяць у нашчадкаў. Перад вачамі чытача пройдзе цэлы шэраг навукоўцаў, змагароў, паэтаў, працаўнікоў і абаронцаў гэтай зямлі. Іх імёны... Болей »

Касцюшкі-Сяхновіцкія
pdf epub

Касцюшкі-Сяхновіцкія

Гісторыя старадаўняга роду
Бензярук Анатоль

Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу.... Болей »

Słynni Polacy Polesia. Tadeusz Kościuszko

Słynni Polacy Polesia. Tadeusz Kościuszko

Materiały Międzynarodowej konferencji popularno-naukowej, poświęconej słynnym Polakom wywodzącym się z Polesia

W maju 2004 roku zostaliśmy zaproszeni przez Polską Macierz Szkolną oddział w Brześciu nad Bugiem oraz Konsula Generalnego RP w Brześciu do udziału w międzynarodowej konferencji popularno - naukowej, poświęconej słynnym Polakom wywodzącym się z Polesia. Odbyła się ona w 210 rocznicę wybuchu Powstania... Болей »

Маладосць 8 (693) 2011
pdf

Маладосць 8 (693) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Кіраўніцтва вобласці шчыра зацікаўлена ў з’яўленні новых значных імёнаў у літаратуры, як і ў любой іншай галіне мастацтва, і, як вынік, у з’яўленні выбітных твораў, па якіх нашчадкі маглі б вывучаць наш час, фар- міраваць уласнае светаадчуванне. Мы падтрымліваем усе творчыя саюзы, у тым ліку і Саюз... Болей »

Сьвіцязь 2/1994
pdf

Сьвіцязь 2/1994

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

* "Я ўвесь час думаю, што зрабіў мала..." 3 Алесем Белакозам размаўляе Аляксей Пяткевіч * Кніжная паліца * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Бензярук Анатоль, "Ура! Варшава наша!" * Ганчарук Ігар, Званы Гарадзеншчыны * Латышонак Алег, Беларуская нацыянальная ідэя * Нядзелька Уладзімір, Ліпень... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org