- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць, Пераліўчата ззяюць азёры, Дзе стаяць веліканы — капцы-курганы, Векавечным парослыя борам. Ёсць такая зямля казак, песень, якіх Больш нідзе не пачуць, не знайсці, Дзе ў купальскую зачараваную ноч Расцвітае цвет папараці. Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш, I адступяць ліхія нягоды, Будзеш марыць аб ёй, будзе сніцца табе, Будзеш помніць яе ты заўсёды. Вось на гэтай зямлі шчасце выпала мне Жыць, за плугам хадзіць і збіраць Непаўторныя казкі і песні яе, Каб, сябры, ўсе іх вам перадаць. (Ёсць такая зямля, фрагмент)