be
epub

Бліндаж

Быкаў Васіль
Аповесць

Тыдзень ішоў нудны халодны дождж, мачыў і без таго намоклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаўзалася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцякалі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераставаў дождж, была сьлізкая і сьцюдзёная. Лепей за ўсё было ісьці па дробнай, таксама змакрэлай траўцы наўскрай бульбянішча, дзе пакапанага, з параскіданым, парудзелым бульбоўнікам, а дзе і з нечапанымі яшчэ баразёнкамі бульбы. Бульба, відаць па ўсім, пойдзе пад сьнег, памерзьне, капаць яе ўжо не было каму — вёскі, лічы што, ня стала: пагарэла, паруйнавалася дашчэнту гэтая невялічкая вёсачка. Ды і іншым тут дасталося, мабыць, ня менш, і цяпер здаля з-за абпаленых дрэў сям-там вытыркаліся закапцелыя печы з абламанымі камінамі, рэшткамі сьмярдзючага дыму дыхалі недагарэлыя пажарышчы. (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Быкаў Васіль
  • Дата выхаду: 1958
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1958 by Васіль Быкаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Васіль Быкаў, Бліндаж: Аповесці — Мінск: Хурсік Віктар, 2006. — 192 с. (Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў), ISBN 985-6718-65-1
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org