- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бяда ўсіх раўняе. Толькі пасля Чарнобыля Бляха пазнаў, што і ён чалавек. Хто б мог падумаць — дзед, лепшы колісь гаспадар на вёсцы, сам прыкульгікае да яго і будзе прасіць памагчы заўтра зарэзаць кабана. I як прасіць! «Ужо ж мне, Віця, капцы — сам бачыш... Гэта вам, маладым, як кажуць...» Успомніў, што і Віцем завуць. Віна пляшку прынёс. Мог бы яму Бляха сёе-тое прыпомініць — як некалі яго, яшчэ малога, дзед не пусціў у хату калядаваць, хоць другіх пускаў і даваў больш чым хто — па рублю. А на яго сказаў: «Яшчэ й гэты поўзае!» Мог бы напомніць, як дзе дава баба выдумала на яго неяк, што ён пакраў у яе нейкія вёдры, ці што, а Бляхі ў той дзень нават дома не было — ездзіў у Нароўлю да зубнога... Мог бы, але нічога, вядома, не напомніў, паляпаў дзеда па плячы і сказаў: «Прыйду, дзе я, бляха, дзенуся...» (фрагмент)