en

Бохан Юры

Бохан Юры

Бохан Юры нарадзіўся лютага 1966 г. у Мінску. У 1990 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага і паступіў у вочную аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці археалогія. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў ХV – ХVІІІ стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”, у 2003 г. – доктарскую дысертацыю па тэме “Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV – канцы ХVІ ст.”. Са снежня 1993 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў якасці малодшага навуковага, навуковага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст. і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачтку Новага часу. З 2004 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Прафесар Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

За час сваёй навуковай дзейнасці займаўся пытаннямі урбаныстычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў ХV – ХVІІІ стст., Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г., праблемамі палітычнай і вайсковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, узбраення і арганізацыі войска гэтай дзяржавы ў ХІV – ХVІ стст., а таксама побыту феадалаў ВКЛ. Мае звыш 120 публікацый, у тым ліку шэраг манаграфій.

Бохан Юры :: Publications

pdf

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У дзвюх частках Частка 1
Бохан Юрый, Цемушаў Сцяпан

Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі. Старажытны...… More

pdf

Ваяры Грунвальдскай бітвы


Бохан Юрый

Кніга прысвечана важнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі - Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з'яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, растаноўка...… More

epub pdf

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях


Бохан Юрый

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця...… More

Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV - канцы XVI ст.


Бохан Ю. М.

Кніга прысвечана шырокаму колу праблем развіцця вайсковай справы Вялікага княства Літоўскага ў перыяд другой паловы XIV - канца XVI ст. У ёй разглядаюцца пытанні эвалюцыі баявых сродкаў і іх уздзеяння на вылучэнне родаў войск. Асобна аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і...… More

epub pdf

Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV-XVI стст.


Бохан Юрый

У працы разглядаюцца розныя аспекты выкарыстання наёмнага войска ў Вялікім княстве Літоўскім перыяду панавання дынастыі Ягелонаў - станаўленне інстытута наёмніцтва, арганізацыя, фінансаванне і забеспячэнне наёмных атрадаў, выкананне наёмнікамі вайсковай службы, іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам...… More

pdf

Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576


Бохан Юрый

Выданне ставіць перад сабой мэту прадставіць у максімальна даступнай форме матэрыял, які паспрыяў бы разуменню спецыфікі развіцця ваенна-тэхнічнай думкі на землях, што калісці ўваходзілі ў склад шматэтнічнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца найлепшыя ўзоры выяўленчых крыніц, а таксама...… More

pdf

Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст.


Бохан Юрый

Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень...… More

pdf

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца...… More

ARCHE 10 (97) 2010

Грунвальд 1410-2010

Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі вядучых беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. На жаль, далёка не ўсе з іх з-за вялікай занятасці здолелі адгукнуцца на прапанову, тым не менш, змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан...… More

pdf

Гістарычны Альманах 01

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org