en

Болбас Вадзім

Болбас Вадзім

Вадзім Іванавіч Болбас – паэт, перакладчык, эсэіст, празаік.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1959 годзе паступіў на першы курс гідрамеліяратыўнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Правучыўшыся ў акадэміі адзін курс, у 1960 годзе быў адлічаны па ўласнаму жаданню і ў тым жа 1960 годзе паступіў на першы курс хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які закончыў у снежні 1965 года па спецыяльнасці: “Хімік. Са спецыялізацыяй па хіміі высокамалекулярных злучэнняў”. Падчас вучобы пачаў пісаць першыя свае вершы, якія не захаваліся.

У студзені 1966-га года быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў у танкавым палку Полацкай дывізіі шэраговым, дэмабілізаваны ў сьнежні гэтага года. Тады ж пераехаў у горад Светлагорск па размеркаванні на Светлагорскае Вытворчае Аб’яднанне “Хімвалакно”. На гэтым аб’яднанні працаваў на розных пасадах, спачатку ў кіслотных цэхах, затым ва ўпраўленні аб’яднання да 1990г. Затым працаваў у экалагічнай лабараторыі, на Сьветлагорскай ЦЭЦ. З 2001 года на пенсіі.

З жонкай Болбас (у дзявоцтве Усаевіч) Данутай Вацлаваўнай жыве 57 гадоў, маем двух дарослых сыноў, дарослага ўнука , ўнучку-школьніцу і двух праўнукаў.

Больш стала пачаў пісаць, перакладаць паэтычныя творы з польскай, рускай і украінскай моваў з 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Пішу на беларускай мове, пераважна класічным правапісам.

Акрамя літаратуры, мае захапленні гэта спорт, спартовы турызм, вандроўкі, гісторыя, археалогія. Быў некалькі разоў чэмпіёнам і прызёрам чэмпіянатаў Беларусі ў розных відах спартовага турызму. З 1993 году ў Партыі БНФ - быў сябрам Сойму Партыі. Сябра ТБМ імя Ф. Скарыны, сябра БАЖ.

Жыву ў Светлагорску.

Болбас Вадзім :: Publications

Забытыя прывіды мрояў

Болбас Вадзім

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў розны час. Пераклады твораў сусьветна вядомага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньс-кага зробленыя паводле выданьня: Konstanty Ildefons Gałczyński, POEZJE. Czytelnik. Warszawa, 1973. Асобныя з гэтых твораў публікаваліся ў газэтах “Наша Ніва”, “Сям’я”, а таксама...… More

epub

Сезонныя згадкі

Болбас Вадзім

“Купалінка, купалінка-цёмная ночка…” – сьпявае хлопчык. Ты сядзіш у другім пакоі за сталом. Чуеш, што малы сьпявае не зусім так, як трэба, псуе мелодыю. Просіш яго паслухаць і пачынаеш сьпяваць так, як табе здаецца правільным. “Купалінка, Купалінка – цёмная ночка. Цёмная но-о-очка, а дзе ж твая дочка?...… More

pdf

Дзеяслоў 08

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Teda Lee, Каляндарык сярэдзіна кастрычніка * Багданава Галіна, Ключ да Залюстроўя * Болбас Вадзім, Сезонныя згадкі * Быкаў Васіль, Парадоксы жыцьця * Васілеўскі Пётра, Зорны кантэкст для "Пагоні" * Гілевіч Ніл, А сьвятло ўсё ідзе * Домаль Рэне, Паэзія чорная і белая ...… More

pdf djvu

Наша Ніва 4 (161) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

pdf djvu

Наша Ніва 35 (156) 1999

Наша Ніва 14 (135) 1999

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org