Больш за тры месяцы працягваюцца італьянскія акцыі салідарнасці з Беларуссю
2020-09-09 20:12
Беларуская дыяспара спрабуе падтрымаць тых, хто ў Беларусі выходзіць на мірныя акцыі і пратэсты, а таксама сядзіць за кратамі з палітычных матываў.
Распавяла беларуска Кацярына Зюзюк.
– Мы праводзілі акцыі ў ліпені і ў жніўні. У ліпені ў нас былі акцыі кожныя выходныя, і гэта былі акцыі, у якіх удзельнічала асабіста я. Акцыі праходзілі таксама і ў іншых гарадах. Напрыклад, на Сардыніі, на Сіцыліі, я там не прымала ўдзел, бо далёка жыву. У жніўні мы правілі таксама недзе каля 10 акцый.
Як адзначыла Кацярына Зюзюк, што калі на пачатку акцый гэта было толькі некалькі чалавек, то зараз колькасць вылічваецца дзясяткамі. Таксама створаныя адмысловыя суполкі ў мэсэнджэрах і сацыяльных сетках, дзе прадстаўнікі дыяспары маюць магчымасць камунікаваць на палітычныя тэмы.
Беларускае Радыё Рацыя