en

Бандарук Канстанцін

Бандарук Канстанцін

Родам зь Беласточчыны. Закончыў духоўную сэмінарыю і тэалягічную акадэмію ў Варшаве, магістар тэалёгіі. У 1970 годзе дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва". Член літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа". Працаваў журналістам у польскамоўным "Тыднёвіку Падляскім". У 1977 годзе ажаніўся і прыняў сьвятарскі сан. Служыў у храмах Польшчы й Амэрыкі. Аўтар некалькіх сотняў іконаў і карцінаў; выдаў манаграфіі праваслаўных епархіяў у Польшчы, падручнікі Закону Божага і зборнікі казаньняў.

...Мая эміграцыя не была ні палітычнай, ні эканамічнай. Калі ў ліпені 88-га году я зьяжджаў у ЗША, ня ехаў туды дзеля заробку. Як сьвятар у Беластоку я зарабляў няблага і цягам 10-ці гадоў здолеў памяняць тры аўтамабілі. Не зьяжджаў я і з прычыны непрыманьня камунізму, бо я зь ім ніколі і не змагаўся. Ён быў для мяне ідэалягічны чужы, абыякавы, ды і ў самым адыёзным, савецкім вырыянце ў Польшчы яго наагул ніколі не існавала, а да таго ж у канцы 80-х ён ужо канаў. Я проста уцёк ад свайго япіскапа з прычыны асабістага канфлікту зь ім, з прычыны празьмернай эксплюатацыі і адначасовага зьдзеку зь ягонага боку, ня маючы магчымасьці адвязацца ад яго па-добраму. Гэты быў акт роспачы. Я добра ведаў, што за гэтае непаслушэнства прыйдзецца заплаціць забаронай выконваньня сьвятарскіх абавязкаў ува ўсіх так званых “кананічных” цэрквах.

Пасьля была разлука з жонкаю і 10-гадоваю дачкою, якія далучыліся да мяне ў Чыкага толькі праз год. Сьвятарская служба ў беларускай царкве (якая, як і большасьць цэркваў у ЗША, не пераймалася аніякімі забаронамі і анафемамі з Польшчы) не давала задавальненьня. Вернікаў мала. Ня было да каго прамаўляць. Сьвятарская служба была непаўнавартасная, заробак сымбалічны. Дзеля ўтрыманьня прыходзілася цяжка і з пачуцьцём прыніжэньня працаваць на фабрыцы свайго ж парафіяніна.

Выратаваньнем стаў пераезд у 91-м у Мюнхэн і праца на беларускай "Свабодзе". Стала бліжэй да Беласточчыны, пачасьціліся кантакты са сваякамі і сябрамі. Палепшылася матэрыяльнае становішча. Журналісцкая праца, у прыватнасьці рэлігійныя перадачы, давала мне як чалавеку з літаратурнымі зацікаўленьнямі і пэўным досьведам задавальненьне і адчуваньне, што раблю нешта карыснае і пры тым для беларускай справы, якая была для мяне блізкай зь юнацтва, раблю тое, што люблю і ўмею рабіць.

Яшчэ 13 з 20-ці гадоў эміграцыі я пражыў зь сям'ёю ў Празе. Праца тая ж, што і ў Мюнхэне, толькі больш актыўная і плённая, ва ўзорным калектыве таленавітых, адданаых сваёй журналісцкай прафэсіі і беларускай справе людзей.

Уладкоўваючыся “на сваім”, зноў зь цяжкасьцю прызвычайваемся да новых рэаліяў. Цягам 20-ці гадоў усё тут зьмянілася.

Такая была мая эміграцыя, а насамрэч “доўгая дарога дадому”.

Бандарук Канстанцін :: Publications

html mobi fb2 epub

Адзінае на патрэбу


Бандарук Канстанцін

«Адзінае на патрэбу» - трэцяя кніга святара, паэта, мастака, журналіста айца Канстанціна Бандарука. Як і две папярэднія, складаецца з гутарак на рэлігійныя тэмы. Гэтак, як і ў папярэднім зборніку, азагалоўленым „Праўда вас вызваліць”, у гэтым сабраны некалькі дзясяткаў тэкстаў на самыя розныя тэмы, якія...… More

html epub mobi fb2

Пазнай сваё


Бандарук Канстанцін

«Пазнай сваё» - чарговая кніга святара – айца Канстанціна Бандарука – працяг папярэдняга выдання «Праўда вас вызваліць», таксама складаецца з гутарак на рэлігійныя тэмы. Яны адыходзяць ад класічнага канону царкоўнай казані і маюць форму свабоднага разважання. Такая форма не прынята ў царкоўнай практыцы...… More

html epub mobi fb2

Праўда вас вызваліць

Пропаведзі
Бандарук Канстанцін

Рэлігійныя выданьні на беларускай мове — спарадычныя і нешматлікія. Назіраецца парадаксальная зьява: няма кананічных, ухваленых Царквою, добрых перакладаў Сьвятога Пісаньня, літургічных тэкстаў і падручнікаў для навучаньня Закону Божага і настаўнікі ды вучні вымушаны карыстацца іншамоўнымі выданьнямі...… More

mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Кастуся Бандарука
Запольская Яна, Бандарук Канстанцін

Канстанцін Бандарук пра сябе: Родам зь Беласточчыны. Закончыў духоўную сэмінарыю і тэалягічную акадэмію ў Варшаве, магістар тэалёгіі. У 1970 годзе дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва". Член літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа". Працаваў журналістам у польскамоўным "Тыднёвіку Падляскім"....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org