- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Курт Вонэгут-Малодшы, амэрыканец нямецкага паходжаньня ў чацьвертым пакаленьні, што цяпер жыве з усімі выгодамі на мысе Код (і зашмат курыць), які многа гадоў таму, калі быў пяхотным выведнікам войска ЗША, але ж так бы мовіць выведнікам па-за гульнёю (у якасьці ваеннапалоннага), зрабіўся сьведкам бамбаваньня гораду Дрэздэну (Нямеччына), гэтай «Флярэнцыі-на-Эльбе», і які можа пра тое распавесьці, бо ацалеў. Гэты раман месцамі напісаны ў тэлеграфа-шызафрэнічнай манеры, уласьцівай апавяданьням плянэты Тральфамадор, адкуль паходзяць лятальныя сподкі. Мір.