be
pdf

Божым Шляхам 2 (119) 1970

"Хрыстос Уваскрос!" Дзень, у якім людзі даведаліся, што сьмерці ўжо няма, назаўсёды будзе самым вялікасным у гісторыі чалавецтва. Вялікдзень людзі заўсёды будуць сьвяткаваць як найболынае СЬВЯТА! I жыды за найпершае сьвята ўважалі Пасху — пераход ад няволі ў Егіпце на свабоду ў Зямлі Абяцанай. Аднак, калі Хрыстос Уваскрос — ад сьмерці да жыцьця — тое самае абяцаў усім, хто толькі захоча пайсьці за Ім, — дык тыя, што сапраўды пайшлі за Хрыстом, назвалі Пасхай гэты слаўны дзень Новага Запавету, а мы завём яго «Вялікаднем». Перамога Хрыста над сьмерцяй пашырыла свабоду чалавека да бяскрайнасьці, бо вечнае жыцьцё канца ня мае. А жыцьцё — гэта свабода: дзе няма жыцьця, там свабода немагчыма. I толькі паэты могуць гаманіць аб свабодзе ветру, хмараў ці мора. Трава, краскі і дрэвы маюць свабоду агранічаную: яны жывуць, але й самі ня ведаюць, што жывуць. Аднак яны растуць, размнажаюцца і пнуцца ўгару, калі зямля ці вада пакорна паддаюцца матар'яльным сілам. інэрцыі, коцячыся ўніз. Далёка свабаднейшай ёсьці жывёла, якая сама ўжо ведае, што існуе. Птушка ня толькі ўмее паляцець, каб знайсьці сабе ежу. Болын таго, калі ноч становіцца занадта доўгай і яна ня можа гэтулькі часу вытрываць бяз ежы, то ўмее тады пералятаць у далёкія краі, дзе ноч карацейшая, хоць ніколі яшчэ там ня была. Гэта паказвае, што за яе падумаў Сам Бог-Стварыцель, бо тут птушка не праяўляе свабоды, а толькі спаўняе вымогі біялягічнага закону, званага інстынктам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1970-03
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org