- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Сьцеражыце вашу спадчыну!" Цяпер перажываем Вялікодны час. Хрысьціяне ўсюды стараюцца ўрачыста сьвяткаваць, нават там, дзе забараняецца: у турмах, лягерах і на прымусовай працы. Чаму так? Бо гэта ёсьць Сьвята радасьці, якое дае духовую сілу ў цяжкасьцях жыцьця. Вялікдзень — гэта Сьвята перамогі над злом. уваскрасенньне ад сьмерці да лепшага жыцьця. Кажны чалавек ідзе праз сваё жыцьцё да радасьці дарогаю крыжацярпеньня. Так і Сам Хрыстос прайшоў яе аж да ганебнай сьмерці, а пасьля ўваскрос. «Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не замрэ, то астанецца адно, а калі замрэ, то дасьць багаты плён» (Ян 12, 24). Так і Хрыстовая Царква была прасьледавана ад пачатку да 313 г. I цяпер ваш беларускі народ і наш украінскі праходзяць праз цярпеньні. Каталіцкая Царква церпіць: біскупы, многія сьвятары і вернікі скончылі жыцьцё ў турмах, лягерах; а некаторыя і дасюль там прабываюць. Мой папярэднік, Мітрапаліт А. Шэптыцкі, вельмі рупіўся на пачатку вайны, каб абясьпечыць існаваньне Каталіцкае Царквы на Беларусі і Украіне. Дзеля таго з дазволу Апостальскага Пасаду назначыў новых Эгзархау — для беларусаў а. Неманцэвіча, але гэты — з Божае волі — сам стаў ахвярай і быў замучаны. Аднак-жа беларуская ерархія ня спыняецца: маеце Біскупа Чэслава Сіповіча. (З прамовы Кардынала Мітрапаліта Язэпа Сьліпога)