- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Значэньне рэлігіі. Сучасная культура і цывілізацыя у шмат якіх напрамках парабіла такія вялікія поступы і асягненьні, што мае поўнае права ганарыцца імі. Людзі навучыліся будаваць хуткія цягнікі, самаходы, самалёты, радыёстанцыі і радыёапараты хмарадзёры, усялякія машыны ды апараты, апошнім часам нават дадумаліся разьбіць атом і дабыць адтуль страшэнную сілу, але поруч з гэтым усім да гэтага часу людзі не навучыліся жыць палюдзку. Наадварот, выглядае так, што быццам чалавек у сваёй дасканаласьці зрабіў паважны крок назад. Войны з незапамятных часоў суправаджаюць жыцьцё чалавека, але апошнія сусьветныя войны, адна горшая за другую, да тае меры ўстрасьлі сьветам, што пакінулі па сабе у грузах і папялішчах краі, народы і цэлыя дзяржавы. Адначасна руйнуюцца выдатныя памяткі культуры, над якімі працавалі цэлыя пакаленьні, што ператрывалі даўнейшыя самыя лютыя войны, руйнуюцца і асягненьні самае культуры. Усё гэта, ясна, сьведчыць, аб тьгм, што у разьвіцьці сучаснае культуры і цывілізацыі нечага не стае.