- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брат ёсць брат, няхай нават ён мышэй не ловіць. У пераносным сэнсе не ловіць мышэй. Не ўсё, значыць, цяміць, нечага не разумее. Ну, да прыкладу, кажаш яму: «Вунь там, бачыш, грошы ляжаць, ідзі вазьмі сабе, колькі хочаш», — а ён пытае: «Колькі?..» У нас кот быў, Багрым, дык той у пераносным сэнсе мышэй яшчэ як лавіў! Цяміў, значыць, так, што ўсе грошы адразу б захапаў. Хоць не ў пераносным сэнсе лавіў ён мышэй кепска. Можна сказаць, зусім кепска. Настолькі кепска, што зусім не лавіў, яму глядзець на іх было гідка. Калі і зловіць якую раз на год, дык прыцягне і пакіне на ганку, напаўздохлую. Каб паказаць, што ўсё ж злавіў, каб ведалі, што не дармаед, і смятанай з аліўкамі кармілі. (фрагмент)