- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усё пачынаецца з вытокаў. 10 чэрвеня ўтульны “чкалаўскі офіс зноў вітаў рэдактараў і выдаўцоў недзяржаўных выданняў Магілёўшчыны. Чарговае паседжанне пачалося з добрай навіны: выйшаў у свет чарговы, 4-ы, нумар абласнога “Выбару”, і было прыемна бачыць задаволены твар Эдуарда Брокарава. Нешта з свайго новага прывезлі і некаторыя госці -- і газеты ў момант патрапілі ў кола сяброўскай зацікаўленасці. Зноў ішла размова пра тое, як трэба будаваць свае выданні, якімі павінны быць журналістскія адносіны з навакольным светам. Вопытны Генадзь Суднік адзначыў, што такая праца -- наш агульны ўклад у будучую светлую Беларусь. Але тут ёсць пэўныя прафесійныя тонкасці, пра якія трэба ведаць. І ўсе прысутныя з задавальненнем праслухалі сапраўдную акадэмічную лекцыю аб асновах гэтай складанай працы.