- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачатак адліку. Калі старшыня Магілёўскай абласной Рады Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў паехаць у Гародню, каб падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча, я, не вагаючыся, згадзіўся. Бо назіраючы з брылеўскіх даляў за тым, як Анатоль Лябедзька і Кo руйнуюць згоду і паразуменне ў дэмакратычных плынях, зразумеў, што павінен з’явіцца нейкі новы фактар беларускай палітыкі - самастойны і не падпарадкаваны дамовам, якія не выконваюцца. І менавіта Аляксандр Мілінкевіч як раз прэтэндуе на гэтую ролю - прайшоўшы загартоўку пасля мінулага Кангрэса дэмакратычных сіл і атрымаўшы еўрапейскую вядомасць. Сказана - зроблена. І вось надышоў цёплы суботні ранак 19 траўня. Тапчуся каля аўтобуснага прыпынку на праспекце Міру насупраць “Залатой рыбкі”. Над галавой - шыльда крамы джынсавага адзення з радаснай для беларускага вока бел-чырвона-белай сімволікай (!). З’яўляецца пехатой (!!) Віталь Васількоў і з сумам распавядае, што на працягу года вось так і будзе шпацыраваць, бо ДАІшнікі адабралі правы. Пад’язджае белы “бусік”, грузімся, па дарозе забіраем Зміцера Салаўёва, Аляксандра Сілкова, Рыгора, Галіну і Кацярыну Кастусёвых і імкліва ляцім у мінскім накірунку.