- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін у гутарцы для выдання "Філін" разважае аб тым, да чаго прывядзе выкараненне заходніх каштоўнасцяў у Беларусі.
Днямі у сацсетках з'явілася навіна пра тое, што у БДУ забаранілі святкаваць Дзень святога Валянціна. Таксама пад канец мінулага года Саўмін забараніў святкаваць у навучальных установах Хэлоўін і скарыстоўваць персанажаў, якія нібыта супярэчаць традыцыйным каштоўнасцям беларускага народу.
"Мазгамі беларускага ідэолага зразумець нейкія прасунутыя рэчы немагчыма: яго гісторыя пачынаецца з Савецкага Саюза. Усё, што не звязана з гэтым светапоглядам, падаецца чужым, а для іх чужое — роўна «варожае».
Усё адно культурніцкія з’явы будуць прарастаць. Можна закатаць у асфальт усё, але кветкі будуць расці з розных месцаў, і не ўпалюеш іх усе. [...] Я бачу нязломнасць у творчым асяроддзі. Іншасказальна, ці падпольна, ці ў нейкіх іншых фарматах — усё адно песні будуць пісацца, вершы будуць стварацца, спектаклі будуць нараджацца, і іх не задушыш, не заб'еш".