en

Булавацкі Міхась

Булавацкі Міхась

Міхась Булавацкі

Яго нараджэньня на сьвет праграмай Савецкага Саюза не было прадугледжана. За два месяцы да пачатку вайны бацька быў арыштаваны і асуджаны на 10 год. Ён бы так і згінуў у Томасінлагу, бо – заядлы курыльшчык – мяняў сваю пайку хлеба на тытунь і зусім зьнясілеў. Убачыўшы, што ён працаваць на лесапавале ўжо ня здольны, лагернае начальства выпусціла яго як “дахадзягу”. Так рабілі з тымі, хто гатовы быў адыйсьці ў іншы сьвет, каб не мучыцца затым з закопваньнем трупа. І ўжо “вольны чалавек” або замярзаў у тайзе, або яго разрывалі звяры. Але тут здарыўся цуд. Нейкім чынам галодны, хворы, абмарожаны чалавек змог выбрацца да людзей і ў 1946 годзе дабрацца да дому, каб пражыць-прамучыцца яшчэ два цяжкіх гады. Яго апошніх сіл усё ж хапіла, каб даць жыцьцё яшчэ аднаму чалавеку.

Пра нараджэньне Міхася маці расказвала з спакойнай усмешкай: “Адпрацавала ў калгасе, прышла дадому, пацягала буракі з поля, нанасіла вады, пакарміла курэй, свіней, падаіла карову, усё ўправілася, прынесла дроў у печ, легла і нарадзіла цябе. Добра, што была субота і назаўтра выходны. А ў панядзелак закруціла цябе ў пялёнкі і пайшлі мы з табой разам працаваць на калгаснае поле.” Мабыць, з тых часоў яму вельмі падабаецца пах ворнай зямлі. І быць бы яму спецыялістам у сельскай гаспадарцы ці ў лясной (як адзіны ўцалелы ў вайне брат), але аднакласьніца, у якую ён быў таемна закаханы, вырашыла паступаць у пед’інстытут і гэтым вырашыла яго лёс (сама, праўда, у апошні момант перадумала). Так ён стаў настаўнікам.

Настаўніцкую працу сваёй тады не лічыў і, адпрацаваўшы тры абавязковыя гады, зьбіраўся заняцца чымсьці іншым. Так і зрабіў. Але за тры гады прырос душой да дзяцей і яго пацягнула зноў у школу. Вярнуўшыся, прызнаў сваю інстытуцкую адукацыю недастатковай і пачаў шукаць настаўнікаў, якія ўмелі працаваць найлепшым чынам. Так выйшаў на В.Шаталава, знаёмства з кім істотна паўплывала на яго настаўніцкі лёс. Пра Шаталава і пра іншых прыкметных настаўнікаў пачаў пісаць у прэсе. Гэтыя публікацыі заўважылі і запрасілі яго ў Магілёўскі педагагічны інстытут, які ён у свой час закончыў. Але тут выйшла неспадзяванка. Выявілася, што прафесар, які кіраваў кафедрай методыкі выкладаньня матэматыкі, запрасіў яго не для таго, каб ён папулярызаваў новыя ідэі сярод студэнтаў і настаўнікаў, а з мэтамі цалкам супрацьлеглымі. На думку прафесара, ідэі В.Шаталава былі памылковымі і яго былы студэнт павінен быў дапамагчы гэта даказаць.

Але ў гэтым іх меркаваньні розьніліся. Яго публікацыі ў прэсе (ужо не толькі беларускай, але і ў “цэнтральнай”, маскоўскай) выклікалі толькі раздражненне начальства. А публікацыя ў “Известиях” артыкула аб сапраўднай якасці матэматычных ведаў выпускнікоў школ выклікала шалёную лютасьць. Тагачасны прарэктар прыгразіў: “Мы вам гэтага не даруем!!” І не дараваў, адпомсціў жорстка. Праз колькі год ён, ужо будучы рэктарам, не падпісаў хадайніцтва аб выдзяленні выкладчыку субсідыі для набыцця кватэры. У выніку маленькі пакойчык у студэнцкім інтэрнаце, які ён займае ўжо больш за сорак год, стаў яму як камусьці родная хата.

Пасля таго артыкула яго звольнілі з інстытута, але па сьмерці Л.Брэжнева кампартыя ўжо пачынала перабудову і яму ўдалося адкрычаць сваё права на працу ў інстытуце, дзе ён працаваў яшчэ 14 год, сумяшчаючы працу з студэнтамі з правядзеньнем семінараў па наватарскіх тэхналогіях навучаньня ў розных гарадах СССР. Праца з настаўнікамі прыносіла яму асаблівае задавальненьне, бо змучаныя камуністычнай траскатнёй настаўнікі ўжо згаладаліся па сьвежых ідэях у навучаньні і гатовыя былі траціць свой час і свае ўласныя сродкі на тое, каб пра такія ідэі пачуць.

Пачатак вольнай Беларусі ён сустрэў з натхненьнем і, як мог, спрыяў: стаў адным з кіраўнікоў магілёўскай філіі аб’яднаньня “Мартыралог Беларусі”, потым магілёўскай арганізацыі БНФ, абраны ў склад першага сойму БНФ, удзельнічаў у стварэньні магілёўскай філіі Таварыства беларускай мовы, доўгі час узначальваў яго абласную арганізацыю.

На 51-м годзе жыцьця стаў беспрацоўным. Зарабляў рэпетытарствам. Актывізаваў журналісцкую дзейнасьць. Стаў пісьменьнікам…

Булавацкі Міхась :: Publications

epub

Ляжаць сем год

Аповед (Працяг. Пачатак „Згадкі маленства” у Дзеяслоў 4 (101) 2019)
Булавацкі Міхась

На шостым годзе жыцця хлопчык захварэў на сухоты косткі. У сцягне і ў паху ўтварыліся свішчы, праз якія выцякаў гной. Тут ужо ніякія шэпты ці іншае ўмельства мясцовых лекараў дапамагчы не магло. Патрабавалася істотная дапамога ўрачоў. Анця апранула дзіця і ў лясёнцы за плячыма панесла ў Сімонавічы, адкуль...… More

pdf

Выжыць у СССР

расповеды з рэальнага жыцця
Булавацкі Міхась

СССР – гэта ўжо гісторыя. Не такая далёкая як, напрыклад, Вялікае Княства Літоўскае ці Беларуская Народная Рэспубліка, але ўсё ж гісторыя, якая з кожным годам аддаляецца. Ужо вырасла пакаленне беларусаў, якія не нарадзіліся ў СССР і мала ўсведамляюць, якой гэтая краіна была, не кожны нават раскрые тую...… More

epub

Згадкі маленства


Булавацкі Міхась

Так атрымалася, што маё жыццё раздзелена чорнай паласой на дзве часткі: кароткую – няпоўныя шэсць год ад нараджэння, і доўгую – пасля трынаццаці. А паміж імі тая чорная паласа ў сем год, якія я праляжаў у сухотным санаторыі. З той першай часткі помніцца, натуральна, не ўсё. Не помню бацьку , які пайшоў...… More

pdf

Беларус у Беларусі

Эпісталярыі пра мову і маральнасць
Булавацкі Міхась

У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне...… More

pdf

Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці “Беларускае пяціборства”


Булавацкі Міхась

“Беларускае пяціборства” – алімпіяда, унікальная не толькі ў межах Магілёўскай вобласці, але і ўсёй рэспублікі. Фармальна бацькі і вучні маюць права выбіраць мову навучання, рэальна такой магчымасці ў іх няма… Алімпіяды па ўсіх прадметах (акрамя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, вядома) праводзяцца...… More

pdf

Цалкам зразумелая трыганаметрыя

Навучальны дапаможнік для старшакласнікаў
Булавацкі Міхась

Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў...… More

pdf

Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў

дапаможнік для настаўнікаў

У дапаможніку разглядаецца адукацыйны патэнцыял медыя для арганізацыі сучаснага навучальнага працэсу ў школе, акрэсліваецца роля сродкаў масавай камунікацыі, іх уплыў на людзей і грамадства, вызначаюцца кампетэнцыі, якія складаюць аснову медыяграматнасці. Асаблівая ўвага надаецца крытычнаму мысленню...… More

pdf

Альтэрнатывы ў адукацыі

Зборнік артыкулаў

Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info. Паўгода ў інтэрнэт-прасторы цягнулася абмеркаванне і пошук шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі, а ў сакавіку 2012 года адбыўся...… More

pdf

Дзеяслоў 115

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 110

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org