en

Бураўкін Генадзь

Бураўкін Генадзь

Паэт, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, грамадскі дзяяч.

Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці.

Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", у газеце "Літаратура і Мастацтва", быў карэспандэнтам "Правды" па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". З 1978 Г. Бураўкін - старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але у 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады.

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведае жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Высока цэніць жывое слова, умее паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучыць свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

Свае лепшыя вершы Генадзь Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі, горыч расставання – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц - жоўтая лодка”, “Такі спрадвечны лёс мужчын” – сабраны ў зборніку “Пяшчота”. Сёння паэзія Генадзя Бураўкіна ў самым поўдні, у якім «няма вячэрняй асцярожнасці і ранішняй туманнасці няма». А поўдзень—пара сталага роздуму над жыццём, над зробленым, пара сенавання, пара стагавання.

Асобная галіна творчай работы паэта – пераклады з найбольш вядомых яму славянскіх моў. У 1968 годзе ў Мінску выйшла кніга выбраннай лірыкі “Белая чайкa” балгарскага пісьменніка Найдана Вылчава, перакладзенная Генадзем Бураўкіным сумесна з Рыгорам Барадуліным і Нілам Гілевічам. Бураўкіну належаць пераклады патрыятычных твораў: “Прадчуванне”, “Лістападаўскае святло”, а таксама вершаў пра мастакоў і мастацтва: “Сутарэнне”, “Кашмар”, “Малюнак тушшу”.

Бураўкін Генадзь :: Publications

Нагаварыцца з зоркамі

Вершы
Бураўкін Генадзь

У кнігу паэта Генадзя Бураўкіна, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”, увайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010—2013 гадоў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню....… More

mp3

Пражытае, ненапісанае...


Бураўкін Генадзь

Постаці беларускіх палітыкаў, пісьменнікаў, культурных ды грамадскіх дзеячаў, падзеі беларускай гісторыі мінулага стагоддзя ажываюць у расповедах Генадзя Бураўкіна. Успаміны беларускага паэта, дыпламата, грамадскага ды культурнага дзеяча Генадзя Бураўкіна кожны будні дзень на хвалях Беларускага радыё...… More

pdf

Лісты да запатрабавання

вершы і паэмы
Бураўкін Генадзь

Новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя...… More

pdf

Выбраныя творы


Бураўкін Генадзь

У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго лепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955–2000 гадоў. Сорак дзевяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор»....… More

epub pdf

Жураўліная пара

Вершы канца стагоддзя
Бураўкін Генадзь

У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны «восеньскі» роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя....… More

epub pdf

Чытаю тайнапіс вачэй...

Вершы пра каханне
Бураўкін Генадзь

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку...… More

pdf epub

Паміж зоркай і свечкай

Вершы
Бураўкін Генадзь

Кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю....… More

pdf

Выбранае 1955-1995

Вершы, паэмы, казкі, песні
Бураўкін Генадзь

У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну...… More

pdf

Конь незацугляны

Вершы, жарты, песні
Бураўкін Генадзь

Генадзь Вураўкін дажыўся да 60-ці гадоў і да кніжкі сатыры і гумару. Адбылося тое, што мусіла адбыцца, паколькі 60 — непазбежны рубеж для кожнага сталага творцы, а сатырычна-гумарыстычная кніжка — аб'ектыўная непазбежнасць для вясёлага, дасціпнага, вострага на язык чалавека, які ніколі і ні пры якіх...… More

epub pdf

Узмах крыла

Новыя вершы
Бураўкін Генадзь

Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную.рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org