- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да самоты, як і да хваробы, таксама прывыкаеш. Асвойваешся і жывеш з імі. Трэба ж з некім жыць… Я прывык, калі перамятае студзень халодныя сцежкі ля маёй хатулькі. Здавалася б, і снегу кот наплакаў, а закруціць, завіхурыць раптам, знекуль нячыстая сілачка возьмецца і замяце мне сцежкі. Тады бяру шуфлік, падымаю каўнер у футболцы і ў сланцах, як па хаце хаджу, толькі што на цёплыя шкарпэткі, дыбаю на вуліцу. Неахвота абувацца, ды і з прынцыпу: цёпла абуцца – значыць, прызнаць зіму. Ды няхай мае ножкі ў сланцах крыху яшчэ пагрэюцца ўспамінамі пра лета. (фрагмент)