- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Рычард Бялячыц
Нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай.
У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага педінстытута імя Максіма Танка. Усё жыццё – у школе: і тая палова жыцця, што прайшла ў Астравецкім краі, і другая на Шчучыншчыне. Крыху працаваў у рэдакцыях раёнак.
Стала друкавацца пачаў у сярэдзіне васьмідзясятых. Чвэрць стагоддзя школьнага дырэктарства не надта спрыяла занятку прыгожым пісьменствам. Выдаў у Мінску і Гродне дзясятак паэтычных зборнікаў і некалькі кніг прозы.
Кніга паэзіі Рычарда Бялячыца, складзеная з твораў апошніх трох гадоў, запрашае чытача зазірнуць у мінулае Бацькаўшчыны, па-філасофску падысці да жыццёвых з’яў сучаснасці, запыніцца на лірычнай пачуццёвай ноце. Паэма “Літоўка” натуральна “вырасла” з-пад Навагрудка ў вобраз жанчыны, якая нараджае, засцерагае...… More
З кніжкі ў кніжку – а іх паўтара дзясятка ў Рычарда Бялячыца – пераходзіць гістарычная тэма. Так у вершах, так і ў паэмах “Бераг цішыні”, “Шлях да сябе”, “Вяртанне пчалы”, “У святле палаца”. Вечная тэма кахання ў новым зборніку таксама займае значнае месца. Асобна выдзелены вершы-прысвячэнні калегам...… More
Асноўны літаратурны занятак Рычарда Бялячыца – паэзія. Аўтар выдаў больш дзясятка паэтычных зборнікаў, а схільнасць да прозы праявілася ў тапанімічным аповедзе “Котранскі нераст”. У новай кнізе “Са мной мой дзень” змешчаны жыццёвыя развагі, гісторыі, лірычныя і жартоўныя замалёўкі, успаміны пра сустрэчы...… More
Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца максімальна набліжана да чытача размовай пра духоўнае ў жыцці, пра лёсавызначальныя часіны ў гісторыі Бацькаўшчыны. Асобны раздзел прысвечаны тэме кахання, далёкага і блізкага, шчаслівага і расстайнага. Паэма «Вяртанне пчалы» гучыць шчырай данінай памяці мінуламу Шчучынскага...… More
Лірычны герой новай паэтычнай кніжкі аўтара па-ранейшаму ўважлівы і чулы да праяў жыцця чалавека і прыроды. Яго душэўны стан дапамагае заглыбіцца ў спрадвечныя тэмы любові да роднага краю, шчасця і кахання. Абвостраная гадамі памяць запрашае чытача да шчырасці ў роздуме і перажываннях. Паэма «Сонечны...… More
Паэтычная кніга Рычарда Бялячыца «Помню, што жыву» — гэта працяг лірычнага маналога паэта пра былое і сучаснасць нашай Бацькаўшчыны, філасафічны роздум пра сэнс жыцця ў рэчышчы любові і духоўнасці. Паэма «І мовіць слова» шмат у чым аўтабіяграфічная....… More
Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца — лірычны роздум аб жыцці, яго нечаканых праявах. У вершах жыве памяць аб далёкім мінулым роднага краю, светлая надзея на спеўную сустрэчу з заўтрашнім днём. Невялікая паэма пераносіць нас на лясны бераг Котры, дзе ў гады вайны перастала існаваць вёска Агародзішча....… More
Здавалася б, пытанне ў назве бессэнсоўнае, бо ўсім вядома, што Беларусь — усходнееўрапейская краіна. Усё так, калі б не адзін парадокс: у Заходняй Еўропе ўсе краіны Цэнтральнай Еўропы таксама лічацца ўсходнееўрапейскімі. Іншымі словамі, Цэнтральная Еўропа ўключае толькі тыя краіны, якія бачаць сябе ў...… More
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай...… More
* Андраюк Серафім, Высокай красе адданы * Аўрамчык Мікола, Палон. Аповесць. Заканчэнне * Барскі Алесь, Вершы * Бялячыц Рычард, Вершы * Крупеня Яўген, Два партрэты ў кінапавільёне * Кухараў Сцяпан, Вераб’іная ноч. Пад майскім дажджом. Апавяданні * Маляўка Мікола, Вершы * Пруднікаў Павел, Вершы *...… More