- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Былому дацэнту кафедры італьянскай мовы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта быў абвешчаны прысуд.
Судзілі Наталлю па „народным” 342-м артыкуле – удзел у масавых беспарадках, а таксама за „садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова змяшчалі ў ізалятар на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — на яе пачалі крымінальную справу.