Былы супрацоўнік «Беларускалія»: У беларускага грамадства два ворагі – Лукашэнка і Пуцін
2021-06-01 15:27
Зміцер Кудзелевіч далучыўся да галадоўкі беларускіх актывістак, якія галадаюць пад будынкам прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве.
-У беларускага грамадства два ворагі – Лукашэнка і Пуцін, – так гаворыць наш госць, былы супрацоўнік «Беларускалія», якія эміграваў у Польшчу. Зміцер Кудзелевіч далучыўся да галадоўкі беларускіх актывістак, якія галадаюць пад будынкам прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве.
На мінулым тыдні на мітынг пад офіс ЕС прыйшоў шматгадовы працаўнік «Беларускалія» Зміцер. Ён пачуў, як мясцовыя беларускія актывісткі аб’явілі, што распачынаюць галадоўку з патрабаваннем увесці хуткія і комплексныя эканамічных санкцый супраць прадпрыемстваў, якія ўтрымліваюць беларускую эканоміку, між іншым, «Беларускалія».
Зміцер на «Беларускаліі» працаваў 20 гадоў – ад радавога шахцёра да спецыяліста. Ён ведае, якую важную ролю ў эканоміцы Беларусі адыгрывае гэтае прадпрыемства.
-Я ведаю, што такое «Беларускалій» для нашай дзяржавы. Гэта велізарны донар. Гэта магутнейшая фінансавая артэрыя лукашэнскага злачыннага рэжыму. Таму, калі я пачуў пра галадоўку дзяўчын з патрабаваннем увесці санкцыі, я ўзгадаў, што ў беларускага пратэсту жаночы твар і вырашыў, што гэта несправядліва. Здароўе дазваляе мне далучыцца, таксама ў мяне ёсць матывацыя. Мне гэта вельмі трэба. Па гэтай прычыне я знаходжуся ў Польшчы. Паколькі я не адчуваю маральнага права заклікаць беларусаў выходзіць на акцыі, я павінен рабіць тое, што магу, знаходзячыся за межамі Беларусі. Я вырашыў, што гэта будзе правільны крок з майго боку. І я гатовы галадаць тут да апошняга.
Апошнія 20 гадоў Зміцер працаваў на «Беларускаліі» інжынерам. Пасля прэзідэнцкіх выбараў ён быў адным з завадатараў забастоўкі сярод працаўнікоў прадпрыемства. Страйк не працягнуўся доўга. 20 жніўня Змітра абманным шляхам затрымала КДБ. Ён сам кажа, што яго захапілі, і падкрэслівае, што гэта былі метады НКУС.
-У Беларусі падчас лукашэнкаўскага праўлення людзі знікалі. Цяпер захоп самалёту. Гэта, я лічу, тэрарыстычным актам. Мой арышт, мой захоп быў такім жа самым нячэсным і подлым. Мне пазванілі людзі, прадставіліся аднадумцамі. Быў час, што сапраўды ўзнікала шмат пытання па перспектывам нашай забастоўкі, і я пайшоў. У мяне нават думкі не было, што гэты маглі быць службы. А гэта былі працаўнікі КДБ. Мяне завезлі ў салігорскі аддзел КДБ. Сілу ў дачыненні да мяне не прымянялі, праводзілі размовы. Вы разумееце, што гэта структура, у якую не ходзіш як у краму, у мяне не было досведу размоваў з імі. Гэта была першая сустрэча ў маім жыцці. І мне было вельмі страшна.
З будынку КДБ Зміцер уцёк. Ідучы ў прыбіральню ён заўважыў адчыненае акно і выскачыў. У то момант Зміцер не ведаў, якая адказнасць магла яго чакаць. Сёння, па яго словах, ён перакананы, што быў бы за кратамі, таму не шкадуе свайго ўчынку. Рашэнне было прынята – уцячы з краіны. Спачатку гэта была Украіна, а пасля Зміцер звярнуўся ў польскае консульства і папрасіў дапамогу.
-Мне далі гуманітарную візу і такім чынам я апынуўся ў Польшчы. Тут мяне таксама прынялі вельмі цёпла. У прыватнасці Беларускі дом аказаў мне псіхалагічную дапамогу, медычную. Усё гэта не без дапамогі польскіх уладаў. Адныя гуманітарныя візы чаго каштуюць. Уцекачам дапамагаюць і прыбалтыйскія краіны, але Польшча для мяне зрабіла шмат. Дарэчы, я цяпер вучуся па праграме Каліноўскага. Я шчыра ўдзячны Польшчы, польскаму народу, што нас так падтрымліваюць у цяжкую хвіліну.
Зміцер перакананы, што адныя беларусы не могуць справіцца з лукашэнкаўскім рэжымам.
-Таму мы просім. Не магу сказаць, што мы патрабуем, мы просім ва ўсіх неабыякавых, паколькі дэмакратыя не мае нацыянальнай прыкметы. Мы просім польскія ўлады, еўрапейскія ўлады аказаць нам разнастайную дапамогу, у прыватнасці накласці эканамічнае эмбарга, не супрацоўнічаць з тымі прамысловымі гігантамі, якія кормяць беларускі рэжым, кормяць рэжым Лукашэнкі. Я пералічу: гэта Беларускі металургічны завод, «Беларускалій», «ГродАзот», «Белшына». Гэта самыя буйныя прадпрыемствы, на якіх трымаецца беларуская эканоміка. Людзі больш не могуць выходзіць на пратэсты, бо з-за гэтага яны страцяць свабоду. Выхад толькі адзін – фінансава абяскровіць рэжым Лукашэнкі.
Зміцер адзначае, што без дапамогі еўрапейскіх грамадстваў беларусам не справіцца, паколькі з другога боку ёсць Расія, якія не бяздзейнічае. У беларускага дэмакратычнага грамадства ёсць два ворагі: Лукашэнкі і Пуцін, з якімі самастойна яму не справіцца – канстатуе Зміцер.
ав