- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list... Мой сябар, які любіць скрыўляць народныя мудрасці, не аднойчы разбухаў наконт афарызму "меней знаеш -лепей спіш". "Фіг вам!- абрубае ён асабліва разумных. -Унашай краіне добра спіць той, хто "ў адным месцы" бачыўсваю "светлую будучыню". Пад "адным месцам" ён мае на ўвазе старую хрушчобу, разбітую канапу, нелюбімую працу і іншыя атрыбуты простага беларускага постуніверскага лузера. Да тупога як зубны боль пытання "дзе мае 17 год?" такія звычайна не дапіраюць. А тыя, каго "асяняе", звычайна пакусваюць губы: маўляў, 5 год сахаціў успышку... Мэта гэтага Guidebook'a - простая як дзве капейкі: распавесці пра магчымасці вучобы за мяжой людзям, для якіх кар'ера аднагодкі суседа-алкаша - не мяжа мараў Не стаць лузерам у нашай сітуацыі - гэта трэба талент мець! I, у прынцыпе, такія таленавітыя - таргет-група даведніка "Адукацыя за мяжой". Для іх вучоба ў замежных ВНУ - гэта не сродак скапціць з краю "азёр, балот і рэк", а спосаб атрымаць дыплом сусветнага ўзроўню. Скептыкам раім дыхаць глыбей: зваліць назаўжды і ператварыцца ў канадскага/амерыканскага/нямецкага лузера - гэта самае тупое, што можа здарыцца з нашымі там. Вопыт сведчыць: адэкватныя пасля заканчэння якога-небудзь Оксфарда ці Прынстана вяртаюцца сюды. I не толькі з патрыятычных меркаванняў ТАМ яны ў самым лепшым выпадку могуць стаць прадаўжальнікамі - ТУТ яны адназначна ператвараюцца ў пачынальнікаў.